Каробчыцы сабралі «Ўладароў сяла»

Падзеі

У агратурыстычным комплексе Каробчыцы пад эгідай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ГА «БРСМ» прайшоў абласны этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2015». За гэтае званне сёлета спрачаліся 14 камандаў. У ліку іх і дзятлаўчане Вольга і Юрый Варганы з СВК «Жукоўшчына».
Вольга працуе выхавальніцай у Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, Юрый — механізатарам у мясцовым СВК. Яны не толькі старанныя працаўнікі, але яшчэ і шматдзетныя бацькі, якія выхоўваюць траіх дзяцей.
Да ўдзелу ў конкурсе Вользе і Юрыю  неабходна было падрыхтавацца загадзя — зняць відэаролік пра свой падворак,  зрабіць творчую  візітку  сям’і. Дарэчы, за гэты этап конкурсу сям’я набрала найбольшую колькасць балаў.

.
Непасрэдна ў час спаборніцтваў яны паказалі, наколькі ўмеюць завіхацца па хатняй гаспадарцы  — калоць і піліць дровы, складваць іх, запрагаць і распрагаць каня. А вось у эстафетных спаборніцтвах разам з Вольгай і Юрыем удзельнічалі і трое іх дзяцей.
Рыхтавацца да конкурсу сям’і Варган дапамагалі раённая арганізацыя «Беларускі саюз жанчын» і раённы камітэт ГА «БРСМ».Таксама дапамогу аказалі Дзятлаўскі КБА, СВК «Жукоўшчына», СДК «Жукоўшчына».

«СТОП — НЯПРАВІЛЬНЫ КРОК!»
22 жніўня з 11 да 14 гадзін работнікі Беларускай чыгуначнай дарогі разам з галіновым  і тэрытарыяльнымі камітэтамі грамадскага аб’яднання «БРСМ», аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце МУС  праводзілі агульнарэспубліканскую акцыю «Стоп — няправільны крок!». Яна была скіравана на інфармаванне грамадзян аб правілах паводзінаў пры знаходжанні на аб’ектах чыгуначнага транспарту.
На Дзятлашчыне акцыя прайшла на чыгуначнай станцыі Наваельня. Тлумачальную работу з пасажырамі правялі члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Наваельнянскага КХП на чале з Дзіянай Гарановіч, чыгуначнікі і супрацоўнікі міліцыі.

А. ЧУРАЙ,
першы сакратар РК ГА «БРСМ»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *