Фор спадзяецца на плённае супрацоўніцтва з усімі ўдзельнікамі выбарчага працэсу ў Беларусі

Улада

Кіраўнік наглядальнай місіі БДІПЧ АБСЕ на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Жак Фор спадзяецца на плённае супрацоўніцтва з усімі ўдзельнікамі выбарчага працэсу. Аб гэтым ён паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Размяшчэнне місіі па назіранні за выбарамі — гэта крок, які прыняты ў адказ на афіцыйнае запрашэнне беларускіх улад. Рашэнне таксама прынята па выніках работы ацэначнай місіі, што працавала ў Беларусі ў ліпені. «Гэта ўжо шостыя выбары, за якімі БДІПЧ АБСЕ будзе ажыццяўляць назіранне з 2001 года», — расказаў Жак Фор. «Мы спадзяёмся на працяг добрага супрацоўніцтва з усімі ўдзельнікамі выбарчага працэсу», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік місіі таксама адзначыў, што сёння адбыліся ўжо сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў і Цэнтральнай выбарчай камісіі. «У час работы нашай місіі мы будзем сустракацца з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў на ўсіх узроўнях, а таксама з кандыдатамі, прадстаўнікамі палітычных партый, грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі, а таксама з прадстаўнікамі міжнароднай супольнасці, якія прысутнічаюць у краіне», — паведаміў Жак Фор.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *