Доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці ў Мінску павялічылася да 58,6 працэнта, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.
Усё больш мінчан і гасцей сталіцы аддаюць перавагу таварам беларускай вытворчасці. Так, у першым паўгоддзі доля продажу айчынных тавараў склала 58,6 працэнта і адносна канца 2014 года павялічылася на 0,6 працэнта. Удзельная вага продажу беларускіх тавараў у другім квартале бягучага года ў параўнанні з першым павялічылася на 0,4 працэнта, у тым ліку па харчовых — на 0,5 працэнта, па нехарчовых — на 0,2 працэнта.
Сярод нехарчовых тавараў асаблівым попытам карысталіся панчошна-шкарпэтачныя вырабы, фармацэўтычная прадукцыя, будаўнічыя матэрыялы і тэлевізары, сярод харчовых — мяса, сыр, сметанковае масла і алей, мука, яйкі, цукар, грэцкія крупы і тытунёвыя вырабы.
Ва ўпраўленні падкрэслілі, што попыт насельніцтва на харчовыя тавары задавольваецца ў асноўным за кошт айчыннай прадукцыі. Па сацыяльна значных таварах удзельная вага тавараў беларускай вытворчасці складае ад 85 працэнтаў да 100 працэнтаў.