Для галасавання грамадзян Беларусі за мяжой плануюць адкрыць 45 участкаў

Улада

Для галасавання грамадзян Беларусі за мяжой плануюць адкрыць 45 выбарчых участкаў. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, якая праводзіць у Гомелі семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёна.

«Мы запланавалі сродкі на адкрыццё 45 выбарчых участкаў. Аднак дакладную лічбу сказаць пакуль немагчыма, паколькі паслы павінны зноў правесці ўлік беларускіх грамадзян, якія зарэгістраваны або нейкім іншым чынам лічацца ў пасольстве», — сказала кіраўнік ЦВК.

Яна растлумачыла, што ўчастак адкрываецца там, дзе на консульскім уліку знаходзяцца больш як 20 грамадзян. «Улічваючы вопыт папярэдніх выбарчых кампаній, не думаю, што колькасць участкаў для галасавання значна зменіцца», — дадала Лідзія Ярмошына.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *