З 3 жніўня 2015 года пачынаецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. 13 у рабочыя дні — з 8 да 17 гадзін, перапынак на абед – з 13 да 14 гадзін; 22 жніўня – з 9 да 12 гадзін; 23 жніўня – з 8 да 17 гадзін з перапынкам на абед з 13 да 14 гадзін. Апошні дзень прыёму дакументаў – 23 жніўня 2015 года.