Больш як 400 нацыянальных наглядальнікаў працуюць ужо ў Цэнтрвыбаркаме Беларусі і тэрытарыяльных камісіях, паведаміла сёння ў сваім чарговым відэазвароце старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА.
Акрамя таго, акрэдытаваны 33 міжнародныя наглядальнікі ад СНД. «Мы чакаем таксама атрымання анкет ад іншых міжнародных місій наглядальнікаў, замежных дзяржаў, якім накіраваны запрашэнні аб назіранні за выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь», — сказала Лідзія Ярмошына.
Як паведамлялася, удзельнічаць у маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пажадала таксама Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва. Акрамя таго, да 1 верасня ў Беларусі чакаецца прысутнасць амаль 40 доўгатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ. Плануецца, што кароткатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ будзе каля 400 чалавек.