Беларусы актыўна здаюць у перапрацоўку складанабытавую тэхніку і батарэйкі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«З прыняццем у канцы 2014 года пастаноў Саўміна нумар 1023 і нумар 1024 актывізавалася работа па зборы адходаў электроннага і электрычнага абсталявання (бытавой і складанабытавой тэхнікі), энергазберагальных лямпаў, батарэек», — адзначыў Анатоль Шагун. У першым паўгоддзі 2015 года на перапрацоўку адпраўлена 1,7 тыс. т складанабытавой тэхнікі, што ў 3,5 раза больш, чым сабрана ў 2014 годзе. Акрамя таго, за студзень-чэрвень сабрана 15,2 тыс. т элементаў сілкавання, хоць у мінулыя гады перапрацоўшчыкі збіралі не больш за 10 т.
Паводле слоў намесніка міністра, такі рост забяспечаны за кошт таго, што збор гэтых відаў другаснай сыравіны арганізаваны ў тым ліку ў месцах масавых продажаў. Акрамя таго, у абласных гарадах і Мінску для грамадзян арганізавана служба, якая бясплатна вывозіць старыя халадзільнікі, тэлевізары і іншую буйнагабарытную тэхніку на перапрацоўку.