15 гадоў таму пачаў праводзіцца фестываль народнай творчасці «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў». Сёлета свята адбылося 22 жніўня. Месцам правядзення стаў шлюз «Дамброўка».
Па традыцыі, у час свята працавалі Горад майстроў, гандлёвыя кропкі, ладзілі выступленне самадзейныя калектывы.
Яркім відовішчам свята сталі спаборніцтвы па балотным футболе, а таксама заплыў «На чым папала». Удзел у гэтых мерапрыемствах прынялі і дзятлаўчане.
Асноўны касцяк каманды у спаборніцтвах па балотным футболе склала моладзь з Руды Яварскай.
Заплыў здзейсніў моладзевы экіпаж «Неспакойнае юнацтва» на чале з Аксанай Баброўнік, сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Дэвізам каманды сталі словы аб сапраўдным сяброўстве, якое мацней за граніт.
Матэрыял аб свяце на Аўгустоўскім канале чытайце ў наступным нумары газеты