Збор подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь праходзіць ва ўсіх рэгіёнах вобласці

Улада

Пікет па зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі прайшоў у горадзе Дзятлаве каля гандлёвага цэнтра «Міраж».

Члены ініцыятыўнай групы, у якую ўвайшлі прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь», «БРСМ», «Беларускі Саюз жанчын», «Беларускі Рэспубліканскі Саюз ветэранаў», Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Прадстаўнікі ініцыятыўных групаў гутарылі з гараджанамі і прапаноўвалі паставіць подпіс за кандыдата. У дзень пікету — 24 ліпеня — вылучэнне кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь падтрымалі некалькі дзясяткаў чалавек.

Photo 047

Photo 064

Photo 052

Photo 060

Photo 098

Photo 071

Photo 102

Photo 106
Таксама члены ініцыятыўнай групы наведалі стогадовага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Дзікалава В. А., які аддаў свой подпіс у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *