Для Наталлі Манчук хобі з’яўляецца канзашы. Гэтае майстэрства, гісторыя якога пачынаецца ў Японіі, для дзятлаўскай майстрыцы стала заняткам для душы, дало магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял. Ён рэалізоўваецца не толькі ў стылі канзашы, але і ў вырабе модных капялюшыкаў, аксэсуараў для вопраткі.
У ліку матэрыялаў, з якімі працуе Наталля і фоаміран. Гэта ўнікальны па сваіх уласцівасцях матэрыял, які часта называюць яшчэ «пластычнай замшай», падыходзіць для вырабу ўпрыгажэнняў, цацак.
Асвойвае Наталля і сутаж. Гісторыя гэтай тэхнікі ажно ў 14 стагоддзе: першапачаткова так называлі шаўковы шнур, які выкарыстоўваўся ў рукадзеллі. Пазней сутажам стала называцца і дэкаратыўная тэхніка ў цэлым, з дапамогай якой вырабляюць кулоны, завушніцы, брошкі, калье.
Апошнім часам Наталля дэманструе свае вырабы на выставах майстроў, якія ладзяцца ў Дзятлаве. А таксама прымае ўдзел на выязных мерапрыемствах. Сёлета гэта і выстава-кірмаш «Чароўная шкатулка», якая прайшла ў Гродне, выстава ў зімовым садзе ў Брэсце, выстава майстроў у Кобрыне. У планах наведаць «Чароўную шкатулку», якая пройдзе ў Брэсце.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота Н. АВЯРЧУК