У Дзятлаве з 25 па 28 ліпеня праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да 1000-годдзя спачыну святога раўнаапостальнага князя Уладзіміра.
Пачаліся яны са святочнай Боскай літургіі, якую ўзначаліў вікарый Навагрудскай епархіі епіскап Дзятлаўскі Пётр.
Ён наведаў і канцэртную праграму, якая прайшла ў раённым Доме культуры і народнай творчасці. На мерапрыемстве таксама прысутнічаў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М.В. Мацюкевіч.
У час канцэртнай праграмы гледачоў сваёй творчасцю парадавалі «Ваганты» — вакальная група з горада Мінска.
Юныя артысты з узорнай тэатральнай студыі «Мелодыя душы» падрыхтавалі пастаноўку «Як князь Уладзімір веру выбіраў».
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА