25 ліпеня адбудзецца свята аграгарадка Дварэц.

Распачнецца мерапрыемства з урачыстага адкрыцця  і ўзнагароджання лепшых працаўнікоў прадпрыемстваў аграгарадка. Канцэртную праграму складзе выступленне артыстаў Шчучынскага цэнтра культуры, Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек «Лялькі для ўсіх». У час свята будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, можна будзе набыць салодкую вату, папкорн. Таксама будзе ладзіцца выстава-продаж майстроў Дзятлаўшчыны. Пачнецца свята ў 14 гадзін. Завершыцца яно ў  22 […]

Продолжить чтение

Моладзевы турзлёт у Рыбаках

З 16 па 18 ліпеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў абласны турысцкі злёт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Здаровы я — здаровая краіна!». Арганізатары сёлетняга мерапрыемства — Гродзенскі абласны камітэт ГА «БРСМ», Дзятлаўскі раённы камітэт ГА «БРСМ», Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Летась лепшыя моладзевыя каманды з розных раёнаў Гродзеншчыны ўпершыню прыехалі […]

Продолжить чтение

«Спорт, здароўе і закон»

Моладзевы праект пад такой назвай стартаваў пад эгідай пракуратуры Гродзенскай вобласці, абласной камісіі па справах непаўналетніх і іншых зацікаўленых органаў. Асноўныя яго задачы — арганізацыя занятасці падлеткаў у час канікулаў, прафілактыка правапарушэнняў, удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай работы з непаўналетнімі, прывіццё дзецям здаровага ладу жыцця. У рамках праекта ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны запланавана правесці моладзевыя матчы па міні-футболе […]

Продолжить чтение

Ціхая пяшчота брыльянтавага вяселля

Бягучы год для сям’і Валянціны Іванаўны і Міхаіла Пятровіча Татарчыкаў з вёскі Юравічы багаты на юбілейныя даты: у чэрвені Міхаілу Пятровічу споўнілася  85 гадоў, а ў ліпені сямейная пара адзначыла брыльянтавае вяселле. — Здаецца, такі працяглы прамежак часу, а праляцеў, як імгненне, —  разважае Міхаіл Пятровіч. — Не верыцца і ў тое,  што нашай сям’і […]

Продолжить чтение

Жанчына года-2014 — Марыя Пятроўна Глебава

Днямі сяброўкі па Беларускім саюзе жанчын наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марыю Пятроўну Глебаву. Нагода была прыемная: уручылі ёй дыплом-пасведчанне, што яна стала пераможцай абласнога этапу конкурсу “Жанчына года-2014” у намінацыі “Дзякуй за Перамогу!”, і падарунак ад абласной жаночай арганізацыі. Меркавалася, што Марыя Пятроўна сама пабудзе на шанаванні ў Гродне, але падвяло здароўе, і паездка […]

Продолжить чтение

Адзер: прыкметы і прафілактыка

Адзёр (корь) – вельмі заразнае вострае інфекцыйнае віруснае захворванне, якое перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Крыніца інфекцыі – хворы чалавек, які заразны на працягу 10 дзён з пачатку захворвання. У апошні час усё часцей сталі хварэць на адзёр дарослыя. Захворванне пачынаецца востра: з агульнага недамагання, галаўнога болю, зніжэння апетыту, парушэння сну, павышэння тэмпературы цела да 38-40 градусаў. […]

Продолжить чтение

Выкарыстанне службовага транспарту ў асабістых мэтах — падстава для ўзбуджэння крымінальнай справы і не толькі

Ваўкавыскі міжраённы аддзел упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці напамінае адказным асобам і работнікам прадпрыемстваў аб тым, што нармальнае функцыянаванне прадпрыемства ў сучасных умовах базіруецца, у тым ліку, на прынцыпах эканоміі і беражлівасці. Дадзеныя прынцыпы былі сфармуляваны Кіраўніком дзяржавы ў Дырэктыве №3 ад 14.07.2007 г. “Эканомія і беражлівасць” – […]

Продолжить чтение

Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

На падставе Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2003 года Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў: Вызначыць месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: на адлегласці […]

Продолжить чтение

Навіны тыдня

АФІЦЫЙНЫ ВІЗІТ ПРЭЗІДЭНТА МАЛДОВЫ Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці быў з двухдзённым афіцыйным візітам у Беларусі. Адбыліся перагаворы лідараў дзвюх краін. Кіраўнікі дзяржаваў правялі сустрэчы ў фармаце сам-насам, а таксама ў пашыраным складзе, у час якіх абмяркавалі стан і перспектыўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках. Падпісалі шэраг дакументаў па пытаннях супрацоўніцтва […]

Продолжить чтение

Фотаэкскурсія па краязнаўчым музеі імя Ф. К. Багушэвіча

У межах прэс-тура журналісты Гродзеншчыны наведалі Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. К. Багушэвіча.   Сёлета спаўняецца 60 гадоў з той пары, як у музеі адкрылася першая экспазіцыя. У год адкрыцця тут працавалі аддзел сацыялістычнага будаўніцтва і куточак, прысвечаны беларускаму паэту-дэмакрату Францішку Багушэвічу. У 1965 годзе ў музеі была адкрыта новая экспазіцыя, якая складалася з 3-х аддзелаў: […]

Продолжить чтение