БЕЛАРУСЬ У ФАРМАЦЕ ШАНХАЙСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ СУПРАЦОЎНІЦТВА
“Мы вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва. Для нас цікавыя праекты ў сферыах энергетыкі, сельскай гаспадаркі, транспарту і камунікацый, тэлекамунікацый і шэрагу іншых праектаў. Мы маем намер і гатовы ўнесці свой уклад у развіццё і станаўленне гэтай арганізацыі”, — адзначыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Ён выказаў упэўненасць, што ўдзел Беларусі будзе выгадным для ШАС, а атрыманы статус наглядальніка прадстаўляе Беларусі магчымасць для больш актыўнага ўдзелу ў арганізацыі.
НОВЫЯ ПРАВІЛЫ БЫТАВОГА АБСЛУГОЎВАННЯ
У Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы бытавога абслугоўвання спажыўцоў
Новая рэдакцыя правілаў бытавога абслугоўвання спажыўцоў адлюстроўвае рэальныя патрабаванні да прадастаўлення кожнай з бытавых паслугаў. Акрамя таго, яна дапаўняецца новымі главамі, якімі, у прыватнасці, замацаваны асаблівасці аказання бытавых паслугаў сельскім комплексным прыёмным пунктам па прыёме заказаў на бытавыя паслугі, а таксама па падарункавых сертыфікатах, абанементах. Дакументам рэгулююцца адносіны паміж выканаўцамі і спажыўцамі ў сферы бытавога абслугоўвання. Правілы абавязковыя для выканання ўсімі суб’ектамі, якія аказваюць бытавыя паслугі. Невыкананне іх палажэнняў вядзе да адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжанай артыкулам 12.17 «Парушэнне правілпў гандлю і аказання паслугаў насельніцтву» Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
ПРАЙШЛІ “ПРАМЫЯ ЛІНІІ”
Колькасць зваротаў грамадзян на “Прамыя тэлефонныя лініі” з удзелам кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама зменшылася ў разы.
Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, які адказаў на пытанні жыхароў Гродзеншчыны ў час суботняй “Прамой лініі”.
Па яго словах, за паўгоддзе кіраўнікі адказалі на 340 пытанняў і амаль на 2 тысячы — прадстаўнікі ўпраўленняў аблвыканкама. Колькасць такіх зваротаў у другім квартале зменшылася ў 6 разоў у параўнанні з першым кварталам. Гэта значыць, што ўлады на месцах прымаюць меры. Многія пытанні вырашаюцца не толькі ў ходзе “Прамых тэлефонных ліній”, але і на асабістых прыёмах грамадзян.
СТВАРЭННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДУКАЦЫЙНАГА АГЕНЦТВА
Нацыянальнае адукацыйнае агенцтва плануецца стварыць у Беларусі. Аб гэтым паведаміў на семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў Беларусі, які праходзіць у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
«Мы лічым неабходным актывізаваць палітыку па прыцягненні ў Беларусь абітурыентаў з іншых краінаў», — сказаў міністр. Цяпер у Беларусі вучацца больш за 18 тысяч замежных студэнтаў. Універсітэты Беларусі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Мінадукацыі, супрацоўнічаюць з навуковымі арганізацыямі больш за 65 краінамі свету ў рамках 1,4 тысячы дагавораў. Найбольш буйнымі навуковымі партнёрамі ВНУ з’яўляюцца Расія, Украіна, Кітай і Польшча.
СТОКАВЫ КІРМАШ ПРОЙДЗЕ Ў МІНСКУ
Трэці спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў адбудзецца каля Палаца спорту 8-9 жніўня.
На кірмашы са скідкамі да 70 працэнтаў можна будзе набыць швейныя, трыкатажныя, галантарэйныя тавары, коўдры, пледы, абутак для ўсёй сям’і, а таксама прадукцыю грамадскага харчавання.
На двух папярэдніх кірмашах павышаным попытам у пакупнікоў карысталіся швейныя вырабы прадпрыемстваў «Купалінка», «Алеся», «Світанак», «Элема», «Галантэя», «БелКрэда», «Калінка», «Беларускі Цэнтр Моды».
БелТА