Лукашэнка патрабуе не адрывацца ад рэалій пры забеспячэнні жыллём спецыялістам БелАС

Падзеі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе не адрывацца ад рэалій пры забеспячэнні жыллём спецыялістаў БелАЭС. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння пры дакладзе па пытаннях падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі і прадастаўлення ўдзельнікам будаўніцтва і эксплуатацыі Беларускай АЭС жылля дзяржаўнага жылога фонду, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, уносяцца розныя прапановы для замацавання кадраў. Прэзідэнт перасцярог ад «кавалерыйскіх наскокаў» у гэтым пытанні. «Ніякага выпінання быць не павінна. Там зарплата будзе вялікая ў рабацяг, сярэдняга і вышэйшага звяна. Як усюды ў свеце такія спецыялісты аплачваюцца высока. Таму трэба арыентавацца на тое, што нейкія сродкі яны могуць плаціць за жыллё. Дапусцім, за арэнднае», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Розныя варыянты могуць быць, але давайце іх абмяркуем, не адрываючыся ад рэчаіснасці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка і перасцярог ад таго, каб раздаць бясплатныя кватэры.

«Такога быць не павінна, праз два, тры гады гэта ці дзесяць гадоў. Трэба людзям гаварыць, што яны прыйдуць на вельмі перспектыўнае месца работы з добрай зарплатай. І мы будзем падтрымліваць іх у гэтым плане. Але трэба несці і сацыяльную нагрузку, і сацыяльную адказнасць. Гэта таксама не трэба забываць», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Logo BelTA

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *