Лазавік: «Члены ініцыятыўных груп павінны мець магчымасць свабодна размаўляць з выбаршчыкамі»

Улада

Зборшчыкі подпісаў павінны мець магчымасць свабодна размаўляць з выбаршчыкамі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, які правёў у Віцебску семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Самае галоўнае для тых камісій, якія ўжо сфарміраваны, — стварыць добрыя ўмовы для работы ініцыятыўных груп. Зборшчыкі подпісаў не павінны адчуваць нейкіх абмежаванняў, уціску, яны павінны мець магчымасць свабодна размаўляць з выбаршчыкамі», — падкрэсліў сакратар ЦВК.

Ён таксама адзначыў, што ў далейшым тэрытарыяльным камісіям трэба аб’ектыўна падысці да праверкі подпісаў. «Гэта работа вельмі аб’ёмная, у кожным раёне будзе нямала падпісных лістоў, хацелася б, каб работа прайшла зладжана, арганізавана, у строгай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам», — сказаў субяседнік.

Мікалай Лазавік падкрэсліў, што ЦВК не кантралюе ход збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду Прэзідэнта. «Інфармацыю мы атрымаем, калі падпісныя лісты стануць паступаць у раённыя выбарчыя камісіі, пакуль яшчэ такіх фактаў у нас няма. Патэнцыяльныя кандыдаты самі кантралююць перадвыбарныя штабы, а тэрытарыяльныя камісіі і ЦВК проста сочаць за выкананнем заканадаўства», — растлумачыў ён.

Сакратар ЦВК падкрэсліў, што дзякуючы таму, што выканаўчыя камітэты разумна падышлі да абмежавання месц па зборы подпісаў, скаргаў у ЦВК не паступае. «Выканкамы не сталі забараняць пікетаванне там, дзе можна не забараняць, і скаргаў няма. Чым больш абмежаванняў — тым больш будзе скаргаў. Цяпер абмежаванняў мала», — канстатаваў Мікалай Лазавік.

У Віцебскай вобласці створана 26 тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі. Акрамя абласной, гэта 21 раённая, адна гарадская ў Наваполацку і тры раённыя ў Віцебску

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *