На падставе Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2003 года Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў:
Вызначыць месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь:
на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў органаў мясцовага кіравання і самакіравання, суда, органаў пракуратуры, установаў аховы здароўя і адукацыі;
на тэрыторыі чыгуначнага вакзалу і аўтавакзала, у пасажырскім транспарце.
Першы намеснік старшыні А.А. Гросс
Кіраўнік справамі А.І. Андруцэвіч