Аб выяўленых парушэннях па выплаце ў бюджэт абавязковых страхавых узносаў

Падзеі

Адным з прынцыпаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання з’яўляецца абавязковы ўдзел працадаўцаў і працуючых грамадзян у фарміраванні дзяржаўных пазабюджэтных фондаў сацыяльнага страхавання. Гэты ўдзел выяўляецца ў выплаце абавязковых страхавых узносаў: частку іх (у агульным выпадку 34%) вылічвае працадаўца, а частка (1%) — утрымліваецца з выплатаў работніку. Агульную суму ўзносаў працадаўца пералічвае ў бюджэт фонду. Факт выплаты ўзносаў дае работнікам права на страхавыя выплаты, пенсіі і дапамогі.

Памер працоўнай пенсіі залежыць ад стажу работы і памеру заробку, на які налічваліся страхавыя ўзносы. Перыяды працоўнай дзейнасці, якія залічваюцца ў стаж пры ўмове ўнясення ўзносаў. Памер дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах залежыць ад працягласці перыяду, за які выплачваліся ўзносы за работніка. Калі на дзень узнікнення права на дапамогу ўзносы на сацыяльнае страхаванне выплачваліся ў агульнай складанасці менш чым за шэсць месяцаў, дапамога прызначаецца ў мінімальным памеры.

У ходзе праведзеных Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў па пытанні выканання плацельшчыкамі абавязацельстваў па выплаце ў бюджэт абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь па-ранейшаму мае месца наяўнасць пратэрмінаванай запазычанасці, як у індывідуальных прадпрымальнікаў, так і юрыдычных асобаў.

Так, па стане на 1 красавіка 2015 года пратэрмінаваная запазычанасць па плацяжах у бюджэт Фонду ў юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў Гродзенскай вобласці склала 37893,5 млн. рублёў.

Запазычанасць утварылася з прычыны нявыплаты або няпоўнай выплаты абавязковых страхавых узносаў.

Згодна з Палажэннем аб выплаце абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 года №40, не занесеная ў тэрмін сума абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у бюджэт фонду (акрамя пеняў) з’яўляецца нядоімкай, на суму якой за кожны дзень пратэрміноўкі (уключаючы дзень выплаты) налічваецца пеня ў памеры 1/360 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, дзеючай на дату ўплаты абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у бюджэт фонду.

Акрамя таго, нявыплата або няпоўная выплата ва ўстаноўлены тэрмін абавязковых страхавых узносаў і (або) узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з артыкулам 11.54 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях караецца штрафам у памеры ад сямі да трыццаці базавых велічыняў, а на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу — у памеры дваццаці працэнтаў ад нявыплачанай сумы названых узносаў.

Запазычанасць па ўзносах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь мае негатыўныя наступствы не толькі для працадаўцы (прымяненне мераў адміністрацыйнай адказнасці), але і для работніка (зніжэнне ступені сацыяльнай абароны).

А. ДАРОЖКА,

намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *