Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Раймандса Веёніса з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Латвіі.
«Адносіны паміж нашымі дзяржавамі вызначаюцца дружалюбным і добрасуседскім характарам, зацікаўленасцю ў развіцці эканамічнага, гуманітарнага і культурнага дыялогу», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дзейнасць Раймандса Веёніса на пасадзе Прэзідэнта Латвіі будзе садзейнічаць умацаванню беларуска-латвійскага супрацоўніцтва ў інтарэсах народаў дзвюх краін.
БелТА