Пытанні сацыяльнай абароны інвалідаў, іх рэабілітацыі, занятасці і працаўладкавання разгледжаны на пасяджэнні Рэспубліканскага міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое прайшло ў Гродне.
Як падкрэсліла ў час знаёмства з прадпрыемствам «Цветліт» намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава, старшыня Рэспубліканскага міжведамаснага савета, месца правядзення выязнога пасяджэння выбрана не выпадкова. Гэта адно з паспяховых прамысловых вытворчасцяў грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх», якое выпускае імпартазамяшчальную прадукцыю.
У рабоце савета прынялі ўдзел міністр інфармацыі Лілія Ананіч, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, прадстаўнікі шэрагу іншых міністэрстваў і ведамстваў, а таксама намеснік старшыні аблвыканкама Юрый Шулейка, старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Мечыслаў Гой.
БелТА