Моладзевыя навіны

Падзеі

ЗБЯРЫ КАМАНДУ НА ПЛЯЖНЫ ВАЛЕЙБОЛ!

Лета — пара адпачынку, у тым ліку актыўнага. А што можа быць лепш, чым сабрацца з сябрамі на ўлонні прыроды і згуляць у любімую многімі гульню — валейбол. Зрабіць гэта аматарам спорту прапануе раённы камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

У межах раённага праекта, прымеркаванага да Года моладзі, — «Алімпійскія гульні ў сельскай глыбінцы»  ў сёлетнім ліпені запланавана правесці моладзевы турнір па аматраскім пляжным валейболе. Таму збірайце каманды, прыдумвайце для іх цікавыя назвы, бярыце сяброў у групы падтрымкі і ўдзельнічайце! Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня па тэлефонах: 2-52-61, 2-52-63.

КОНКУРС ДЛЯ «АЎТАЛЭДЗІ»

На дарогах Дзятлаўшчыны за рулём аўтамабіляў усё часцей можна сустрэць прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Існуе меркаванне, што жанчыны-вадзіцелі саступаюць мужчынам у майстэрстве. Ці так гэта, дапаможа высветліць новы моладзевы конкурс.

З ініцыятывы раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ў сёлетнім ліпені плануецца правесці конкурс «Аўталэдзі». Да ўдзелу ў ім запрашаюцца дзяўчаты- і жанчыны-вадзіцелі ва ўзросце да 31 года ўключна. Сярод заданняў конкурсу — іспыты на веданне Правілаў дарожнага руху і аўтапрабег па загадзя падрыхтаванай паласе.

Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня па тэлефонах: 2-52-61, 2-52-63. Конкурс адбудзецца толькі пры наяўнасці ўдзельніц.

СЯМЕЙНЫ ПРАЕКТ «УЛАДАР СЯЛА»

Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект «Уладар сяла», арганізатарамі якога традыцыйна з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белаграпрамбанк», а з 2013 года — грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын», скіраваны на замацаванне маладых перспектыўных сем’яў у сельскай мясцовасці, падымае прэстыж сельскагаспадарчых прафесій, умацоўвае сямейныя традыцыі.

Штогод галоўнымі героямі праекта становяцца сотні маладых сем’яў па ўсёй рэспубліцы (бацькі не старэйшыя за 31 год і іх дзеці), якія жывуць і працуюць у вёсках і аграгарадках не менш за тры гады. Конкурс складаецца з некалькіх этапаў: раённых, абласных, рэспубліканскага, а з нядаўняга часу яшчэ і міжнароднага — сярод краін Саюзнай дзяржавы.

У час рэалізацыі праекта маладыя сем’і прымаюць удзел у цікавых сельскагаспадарчых і творчых конкурсах. На Дзятлаўшчыне раённы этап конкурсу «Уладар сяла-2015» пройдзе ў жніўні. Заяўкі на ўдзел ад маладых сем’яў прымаюцца да 30 чэрвеня. Па ўсіх узнікшых пытаннях можна звяртацца ў раённы камітэт ГА «БРСМ».

А. ЧУРАЙ,

першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *