Летні адпачынак школьнікаў

Падзеі

На пачатку мая спецыялістамі Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна з работнікамі аддзела адукацыі, спорту і турызму , раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, праўстаўніцтва па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні праведзены маніторынг установаў  адукацыі па падрыхтоўцы да летняга аздараўленчага перыяду.

У 2015 годзе аздараўленне пройдуць 1015 дзяцей у 32 лагерах. Для іх функцыянавання выдзелены вучэбныя кабінеты, спартыўныя пляцоўкі і стадыёны, якія забяспечаны спартыўным і гульнёвым абсталяваннем.

Для арганізацыі дзённага сну дзяцей пачатковых класаў і дзяцей з аслабленым здароўем установы забяспечаны ложкамі, бялізнай. Для мыцця ног перад сном набыты тазы, рашоткі, абсталяваны лавачкі.

Харчаванне дзяцей арганізавана на базе харчблокаў установаў адукацыі.

На працягу ўсёй летняй аздараўленчай кампаніі будуць праводзіцца праверкі санітарных нормаў і правілаў у летніх  лагерах.

Таксама з 1 чэрвеня па 25 жніўня праводзіцца раённая акцыя «Лета на здароўе». У рамках яе будуць арганізаваны сустрэчы з медыцынскімі работнікамі, дыспуты, «круглыя сталы» і іншыя мерапрыемствы, якія датычацца прафілактыкі шкодных звычак, фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця.

Дзейсныя парады па гэтай тэме можна знайсці таксама на сайце Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

А. ШАЙБАК,

доктар-гігіеніст

Н.ЮРЭНЯ,

валеолаг



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *