Кветкі ў стылі квілінга

Падзеі

Тым, хто захапляецца дэкаратыўным мастацтвам, вядома такая тэхніка, як квілінг. У перакладзе на беларускую мову назва гучыць як «папяровае кручэнне». Невыпадкова, паколькі аснову квілінга складаюць вельмі тонкія палоскі паперы,  скручваючы якія і камбінуючы іх,  майстар стварае прыгожыя вырабы.

Квілінг як рукадзелле быў вядомы яшчэ ў 14 стагоддзі, лічыўся мастацтвам. У наступныя стагоддзі майстрыхі стваралі мініяцюрныя папяровыя медальёны, якія мелі пазалочаныя краі, — такім чынам узнікала  ілюзія тонкіх залатых палосак.

На пачатку 20  стагоддзя квілінг  быў забыты. Новы віток папулярнасці ён набыў у цяперашні час, калі гэтай прыгожай тэхнікай захапляюцца як дзеці, так і дарослыя. У ліку майстроў — Галіна Мікалаеўна Богдан. Яна працуе ў Таркачоўскай базавай школе.

Працуе з паперай ужо некалькі гадоў. Пачынала з арыгамі, цяпер займаецца квілінгам. У тандэме гэтыя дзве тэхнікі даюць магчымасць ствараць арыгінальныя карзінкі і кветкі. Сярод работ Галіны Мікалаеўны і невялікія кветкавыя пано ў аздобе папяровых рамак, якія майстар зноў жа робіць сама.

Займаецца Галіна Мікалаеўна і вышыўкай ізаніткай, з задавальненнем вучыць гэтаму  дзяцей.

А. ДУБРОЎСКАЯ

НА ФОТАЗДЫМКУ: Г. М. Богдан, майстар па квілінгу з аграгарадка Таркачы.

Фота Н. АВЯРЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *