Гучаць песні для вяскоўцаў

Падзеі

Народныя песні, нумары сучаснай эстрады, вядомыя шлягеры мінулых гадоў — усё гэта складае аснову канцэртных праграмаў, з якімі артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці выступаюць у аддаленых і маланаселеных вёсках Дзятлаўшчыны.

У маі яны сустрэліся з жыхарамі Падвялікага і Нянадавічаў, Яблынькі і Дзям’янаўцаў, Студзераўшчыны і Горкі. Свае песні вяскоўцам дарылі Ганна Харлінская, Таццяна Загорцава, Аляксандр і Людміла Баклушыны, Таццяна Дудкіна, Марына Варган, Ала Чарняўская, Іна Юганава, Васіль Шпігановіч, Ірына Бакшук.

Разам з артыстамі удзел у выяздных мерапрыемствах прымаюць і работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, медыкі. У час выездаў у вышэйпералічаныя вёскі неабходную інфармацыю жыхарам давялі Галіна Касцюк, Дзяніс Сакута, Яўген Макарчык, Барыс Ячычка.

Жыхары вёсак, дзе праходзілі канцэрты, з радасцю і цеплынёй віталі гасцей. У арганізацыйных момантах дапамагалі старасты вёсак Чырвоны Бор і Яблынька Г.М. Ганчар, Я.У. Філідовіч, работнік ФАПа ў вёсцы Падвялікае Г.М. Кургун, удзельніцы фальклорнага гурта в. Студзераўшчына.

Таксама артысты сектара пазастацыянарнага культурнага абслугоўвання правялі віншаванне з юбілеем на даму. Яны павіншавалі з юбілеем жыхарку Яблынькі Н. І. Варган, якая, дарэчы, у наступным годзе разам з мужам адзначыць залатое вяселле.

А. ДУБРОЎСКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *