ЛЕСАПАЛОСЫ ЎЗДОЎЖ АЎТАДАРОГ
Неабходна высадзіць лесапалосы ўздоўж аўтадарог, як гэта рабілася раней. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Казырскага лясніцтва Лагойскага лясгаса.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней такія лесапалосы высаджваліся ўздоўж аўтадарог, але потым некаторыя з іх высякаліся.
Акрамя таго Прэзідэнт Беларусі азнаёміўся з тым, як вядуцца работы па нарыхтоўцы лесу ў Лагойскім лясгасе, якая тэхніка прымяняецца для гэтага і г.д.
Акрамя таго Прэзідэнту Беларусі далажылі аб выкарыстанні такой тэхнічнай навінкі, як спецыяльныя камеры, якія выкарыстоўваюцца ў лесе для фіксацыі парушэнняў, напрыклад, звалкі смецця. Як растлумачыў дырэктар Лагойскага лясгаса Яўген Крыскевіч, у некаторых рэгіёнах Беларусі гэта тэхнічная навінка паказвала ўжо сваю эфектыўнасць.
МАЮЦЬ ДВУХБАКОВЫЯ СУВЯЗІ БЕЛАРУСІ І МАНГОЛІІ
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў у час візіту ў Манголію абмеркаваў з міністрам дарог і транспарту Намхаем Тумурхуу бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковых сувязей у галіне транспарту і лагістыкі.
Акрамя таго, беларуская дэлегацыя на чале з Валянцінам Рыбаковым прыняла ўдзел у перагаворах у Міністэрстве будаўніцтва і горадаўладкавання Манголіі. У час размовы з намеснікам міністра будаўніцтва і горадаўладкавання, старшынёй мангольскай часткі сумеснай беларуска-мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве асноўная ўвага была ўдзелена пытанню рэалізацыі двухбаковых дамоўленасцей, а таксама маючым адбыцца мерапрыемствам сумеснага парадку дня, накіраваным на паглыбленне беларуска-мангольскага ўзаемадзеяння
ПЕРШАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ
Шклозавод «Нёман» прыступае да запуску новага абсталявання па вытворчасці шклаваты.
Абсталяванне для пачатку новага праекта «Арганізацыя вытворчасці шклаваты» паставіла італьянская фірма Gamma Meccanica. Усе работы вядуцца пад кантролем спецыяалістаў з Італіі. Падчас працы ў рэжыме тэставання прадпрыемства мае намер атрымаць першыя партыі шкловалакна. Выйсці на поўную магутнасць плануецца ў канцы мая. Гэта будзе першая ў беларусі вытворчасць шклаваты. Неабходнасць стварэння такой вытворчасці звязана з імпартазамяшчэннем вырабаў на аснове шкловалакна. Магутнасць вытворчасці складзе да 50 тон шклаваты ў суткі, або 16,3 тысячы тон у год. Будзе створана каля 100 працоўных месцаў. Новае вытворчасць дазволіць заводу павялічыць аб’ёмы выпуску прадукцыі ў два разы.
Шклозавод «Нёман» плануе выпускаць цеплаізаляцыйныя матэрыялы з шклаваты (маты, пліты і рулоны) пад брэндам NEMAN GLASSWOOL. Як паведамілі на прадпрыемстве, напрацавана база дадзеных патэнцыяльных пакупнікоў новага прадукта. Акрамя паставак на ўнутраны рынак, плануецца экспартаваць шклавату ў Расію, Малдову, Казахстана.
БелТА