Электрацягнік у Латвію, Расію і Украіну

Падзеі

Беларуская чыгунка з украінскімі калегамі разглядаюць магчымасць электрыфікацыі ўчасткаў Гомель — Чарнігаў і Калінкавічы — Коросцень. А з латвійскімі і расійскімі чыгункамі БЧ мае намер вырашыць пытанні, якія тычацца электрыфікацыі ўчастку Смаленск — Віцебск-Даўгаўпілс — Рыга.

Пра гэта на 62-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў — удзельніц Садружнасці заявіў начальнік БЧ Уладзімір Марозаў:
— У працэсе развіцця жалезнай дарогі мы лічым, што сёння вельмі важна скаардынаваць нашы дзеянні з суседБелТАнімі чыгуначнымі адміністрацыямі ў кароткатэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве.
Доля міжнародных перавозак па Беларускай чыгунцы складае больш за 70 працэнтаў і пастаянна павялічваецца. Найбольшыя аб’ёмы грузавых перавозак у міжнародных зносінах БЧ выконвае ў кірунку Расіі — 47%, Латвіі — 20%, Літвы — 15% і Украіны — 9,5%.
БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *