Алена Апанасік – раготнаўская лыжніца-біятланістка, адна з найбольш паспяховых выхаванак трэнера М. Анацкі. Алена – шматразовая пераможца раённых, абласных, прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў па лыжным спорце. Пасля заканчэння Раготнаўскай школы паступіла вучыцца ў Гродзенскі ўніверсітэт, вучыцца з задавальненнем, паспяхова заканчвае першы курс. Будучая спецыяльнасць Алены – трэнер па лёгкай атлетыцы.
Б. ВАРНА