Прыёмы будуць весціся па чацвяргах

Падзеі

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ініцыявала правядзенне рэгулярных прыёмаў грамадзян, якія будуць праводзіць прававыя і тэхнічныя інспектары прафсаюзаў.
З 26 сакавіка бягучага года прыёмы будуць праходзіць кожны апошні чацвер месяца ў раённых і гарадскіх аб’яднаннях прафсаюзаў.

Кожны жадаючы, звярнуўшыся да спецыялістаў, зможа атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю па пытаннях заканадаўства аб працы, сацыяльнай абароне. У час прыёмаў з прававымі інспектарамі Федерацыі прафсаюзаў Беларусі на прамой сувязі будуць працаваць і спецыялісты з Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У Дзятлаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў 26 сакавіка прыехаў галоўны спецыяліст юрыдычнага аддзела Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Іванавіч Шышко. Прыём грамадзян праходзіў у раённым камітэце прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Жадаючыя мелі магчымасць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія датычацца ўмоваў працы, працоўнага рэжыму. Як патлумачыў Аляксандр Іванавіч, па юрыдычную кансультацыю грамадзяне звяртаюцца і непасрэдна ў Гродзенскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў — часцей за ўсё па тэлефоне. Аднак выязныя прыёмы ў рэгіёнах дазваляюць даць кансультацыю больш дэталёва.

Варта адзначыць, што ў Дзятлаўскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў гэта не першы прыём грамадзян спецыялістамі абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. За прайшоўшы перыяд адбыліся чатыры прыёмы грамадзян — з удзелам спецыялістаў абласных і рэспубліканскіх галіновых прафсаюзаў.

А. ДУБРОЎСКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *