Па Беларусі

Падзеі

ВІНШАВАННЕ ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ СА СВЯТАМ ВЯЛІКАДНЯ
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкавалі Вялікдзень 5 красавіка 2015 года, з гэтым святам.
«У гэтыя светлыя веснавыя дні мільёны людзей аб’ядноўвае прадчуванне цуда Уваскрэсення, дзякуючы якому абнаўляецца свет, абуджаюцца вера і надзея, — гаворыцца ў віншаванні. — Вялікдзень нагадвае аб вялікай ахвяры, прынесенай у імя ўсяго чалавецтва. Гэта сімвал перамогі жыцця, хрысціянскай любові і міласэрнасці. Уваскрэсенне Хрыстова стала для людзей невычэрпнай крыніцай абнаўлення і ўдасканалення».

ПЕНСІЮ ТРЭБА ЗАРАБІЦЬ
Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ нумар 145, якім унесены змяненні і дапаўненне ва ўказ ад 19 студзеня 2012 года нумар 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе»..
Згодна з указам ад 8 снежня 2014 года нумар 570 «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння» сацыяльныя пенсіі грамадзянам (акрамя пенсій дзецям-інвалідам, інвалідам, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, і дзецям у выпадку страты карміцеля), якія не выпрацавалі мінімальны стаж, неабходны для назначэння працоўнай пенсіі, назначаюцца па дасягненні мужчынамі ўзросту 65 гадоў, жанчынамі — 60 гадоў.
Для выключэння прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе дапамогаў грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, але не выпрацавалі мінімальны стаж, неабходны для назначэння працоўнай пенсіі, для мэтаў указа нумар 41 пад працаздольнымі асобамі разумеюцца ў тым ліку грамадзяне — жанчыны ва ўзросце ад 55 да 60 гадоў, мужчыны ва ўзросце ад 60 да 65 гадоў, якія не маюць права на дзяржаўную пенсію.

ДЭКРЭТ АБ ПАПЯРЭДЖАННІ САЦЫЯЛЬНАГА ЎТРЫМАНСТВА
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт нумар 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».
Дэкрэт устанаўлівае абавязак грамадзян Беларусі, пастаянна пражываючых у рэспубліцы замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, па выплаце збору ў памеры 20 базавых велічыняў. Грамадзяне, якія займаюцца 183 каляндарныя дні і больш у год працоўнай і іншымі ўстаноўленымі дэкрэтам відамі дзейнасці (прадпрымальніцкай, рамеснай, творчай, адвакацкай або натарыяльнай, аказаннем паслугаў у сферы аграэкатурызму, выкананнем работ па грамадзянска-прававых дагаворах, навучаннем на дзённай форме атрымання адукацыі), прызнаюцца ўдзельнікамі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў і, адпаведна, вызваляюцца ад выплаты збору.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *