Па Беларусі

Падзеі

БЕЛАРУСЬ ЦЭНІЦЬ І ГАНАРЫЦЦА СВАІМІ АДНОСІНАМІ З КІТАЕМ
Беларусь вельмі сур’ёзна рыхтуецца да візіту ў Мінск Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ёсць аб чым пагаварыць напярэдадні дзвюх важных падзей — візіту ў Мінск Старшыні КНР і святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі.
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь высока цэніць і ганарыцца сваімі адносінамі з вялікім Кітаем. На яго думку, беларуска-кітайскія адносіны з’яўляюцца паказальнымі і ўзорнымі па ўсіх напрамках. На міжнароднай арэне пункты гледжання дзвюх краін таксама падобныя, Беларусь і Кітай падтрымліваюць адзін аднаго. «Мы ўдзячны вам за гэту пазіцыю», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

РЭСПУБЛІКАНСКІ СУБОТНІК
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 18 красавіка. У сувязі са святкаваннем 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аб’яўленнем 2015 года Годам моладзі і ў мэтах падтрымкі прапановаў калектываў арганізацый і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці 18 красавіка рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан мемарыяльных комплексаў, помнікаў, мясцін баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Згодна з пастановай, заробленыя на рабочых месцах у дзень правядзення суботніка грашовыя сродкі, у аб’ёмах, вызначаемых работнікамі, у тым ліку дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, будуць пералічвацца праз раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Яны ў сваю чаргу пералічаць 50 працэнтаў Міністэрству фінансаў, 50 працэнтаў застанецца ў іх распараджэнні. Гэтыя сродкі будуць накіраваны на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, уключаючы рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне мемарыяльных комплексаў, помнікаў, мясцін баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў вайны.
Вылічэнне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 18 красавіка будзе працоўным днём, праводзіцца з іх згоды ў памерах, што вызначаюцца добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.

ПАВЯЛІЧВАЮЦЦА ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГІ ЭЛЕКТРАСУВЯЗІ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
У Беларусі павялічваюцца тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання для фізічных асобаў, юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Для насельніцтва месячная абанплата за ўключаны ў асобную абаненцкую лінію тэлефон, пераведзены на пачасовую сістэму разлікаў за размовы, павялічыцца да Br21 тысячы (у маі мінулага года абанплата была ўстаноўлена ў памеры Br12 тысяч 250).
За кожную поўную або няпоўную мінуту злучэння грамадзянам трэба будзе заплаціць Br51 (у маі — Br29,8). Поўная або няпоўная мінута размоў па міжгорадзе без дапамогі тэлефаніста абыдзецца карыстальнікам Br100 (у маі — Br72,6).

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *