Камітэт дзяржкантролю

Падзеі

АБ ВЫКАНАННІ ДЫРЭКТЫВЫ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года №2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата” (далей — Дырэктыва №2) мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі.
Дырэктыва №2 накіравана на барацьбу з праявамі фармалізму, валакіты, паператворчасці, непавагі да людзей, абыякавасці да іх лёсаў і патрэбаў.
З мэтай прадухілення і выяўлення парушэнняў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці з 22 па 30 красавіка 2015 года працуюць тэлефоны “гарачай лініі” ў г. Гродне (8-015-2) 79-88-16 або 79-88-18,
па якіх вы можаце звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць Камітэт аб наяўных парушэннях.

АБ АРГАНІЗАЦЫІ МЕДЫЦЫНСКАЙ ДАПАМОГІ
У Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці паступаюць звароты грамадзян па арганізацыі медыцынскай дапамогі, аказваемай насельніцтву горада Гродна і Гродзенскай вобласці. У ходзе разгляду супрацоўнікамі Камітэта зваротаў пацвярджаюцца факты недаглядаў і недапрацовак у рабоце медыцынскіх установаў вобласці.
З мэтай прадухілення і выяўлення парушэнняў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці з 22 па 30 красавіка 2015 года працуюць тэлефоны “гарачай лініі” ў г. Гродне (8-015-2) 79-88-16 і 79-88-23,
па якіх вы можаце звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць Камітэт аб наяўных парушэннях.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *