Адбылася прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова

Падзеі

З будаўніцтвам атамнай электрастанцыі пачаўся новы віток развіцця горада-энергетыкаў Астраўца. Журналісты ў гэтым змаглі пераканацца, пабываўшы на будаўніцтве жылля і сацыяльных аб’ектаў. У 2015 годзе будзе завершана будаўніцтва і добраўпарадкаванне жылога мікрараёна №1. Адны з апошніх, здадзеныя ў гэтым годзе школьны будынак для астравецкай гімназіі, і дзіцячы садок, будзе завершана будаўніцтва сучаснага гандлёвага цэнтра, моладзевага цэнтра і двух жылых дамоў. Увядзенне жылога мікрараёна №2 на 4,8 тысячы жыхароў завершыцца ў 2017 годзе. Тут будуць пабудаваны 23 шматпавярховыя дамы, гандлёвыя цэнтры, аб’екты сацкультзбыту, рынак. А колькасць насельніцтва павялічыцца да 45 тысяч чалавек. У гэтым годзе пачнецца праектаванне новага адміністрацыйнага цэнтра, будуць пабудаваны 4 новыя школы і 13 дзіцячых садкоў. Зменіцца і сяло, з 16 невялікіх сельгаспрадпрыемстваў створаны 5 буйных. Гэта журналісты змаглі ўбачыць у аграгарадку Гервяты. Будынак фізкультурна-аздараўленчага комплекса, дзіцячага садка, школы, аб’ектаў сацыяльнага прызначэння. Візітную картку гісторыі Астравеччыны каталіцкі храм у аграгарадку Гервяты. Пра ўсё гэта распавёў журналістам старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалька.

На пляцоўцы будаўніцтва АЭС журналістаў сустракалі будынкі і збудаванні будучай АЭС. На першым энергаблоку на будынку рэактара ўнутраная ахоўная абалонка забетаніравана да адзнакі + 8000, выкананы мантаж пасткі расплаву актыўнай зоны, частка работ па аржавенню вонкавай ахоўнай адзнакі +9,400. На будынку турбіны выканана перакрыцце на адзнацы +0,000, завершана на 40% прылада ўнутраных будаўнічых канструкцый з адзнакі 0.000 да + 7.700. Вядуцца работы і на энергаблоку №2. Колькасць будаўнічага персаналу на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС у 2014 годзе дасягнула 3520 чалавек, з якіх 2870 чалавек з беларускіх прадпрыемстваў, на 2015 год запланавана – 6100 чалавек.

У цэлым увядзенне АЭС ідзе па графіку, асвоена 14-15 працэнтаў агульнага аб’ёму работ.

У прэс-канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі рэспубліканскіх. Абласных і раённых СМІ, якія задалі шэраг пытанняў эканамічнага, сацыяльнага развіцця, культуры, турызму, транспартнага супрацоўніцтва.

Размову з журналістамі Уладзімір Васільевіч з падвядзення вынікаў работы першага квартала.
— У сувязі з падзеямі ў свеце і ў нашых суседзяў гэта быў складаны для эканомікі рэгіёну перыяд, — адзначыў губернатар. — Па выніках двух першых месяцаў года (па сакавіку статыстычныя дадзеныя, пакуль рыхтуюцца) адзначаецца некаторае зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці ў прамысловасці (95,8 % па індэксе фізічнага аб’ёму). У будаўніцтве захоўваецца добрая дынаміка, і будаўнічы комплекс зараз выступае драйверам развіцця вобласці. Прырасла на 2,2% прадукцыя сельскай гаспадаркі, і гэта з улікам прыватнага сектара. У грамадскім жа сектары аграрыі дадалі 4%. У выніку валавы рэгіянальны прадукт таксама павялічыўся, у параўнанні з мінулым годам ён склаў 101,6%. На 2015 год, улічваючы ўсе фактары, мы ставім задачу захаваць пазітыўную тэндэнцыю і дасягнуць прыросту ВРП у 100,3% да ўзроўню 2014-га.

— Некаторая затрымка з экспартам адбылася ў нашых перапрацоўшчыкаў, — растлумачыў Уладзімір Васільевіч. — У 2014 годзе прадпрыемствы вобласці прадалі за мяжу прадуктаў харчавання на суму больш за 800 мільёнаў доралаў. У цяперашнім годзе гэты працэс ідзе складана з-за курсавых ваганняў, дэвальвацыі расійскага рубля. З-за вядомай інфекцыі, якая была ў рэгіёне, узніклі пэўныя пытанні з экспартам свініны. Аднак ужо ў бліжэйшы час рынак свініны будзе для нас адкрыты, падкрэсліў губернатар. Пры гэтым у нас актыўна аднаўляецца пагалоўе свіней. У Карэліцкім раёне будуецца буйная племянная свінаферма на 25 тысяч гібрыдных парасят, у Ваўкавыскім свінакомплексе на 25 тысяч галоў. Яшчэ два інвестпраекты па будаўніцтве комплексаў на 50 тысяч галоў кожны будуць рэалізаваны ў Бераставіцкім і Слонімскім раёнах. Гэта дазволіць мадэрнізаваць галіну свінагадоўлі. Акрамя таго, з трох закрытых свінакомплексаў адзін ужо аднавіў работу, другі адновіцца восенню гэтага года. Трэці ж вырашылі не аднаўляць, бо ён быў пабудаваны шмат гадоў назад і ўжо састарэў. Закрытыя ж малыя фермы былі эканамічна не выгадныя, іх заменяць сучасныя комплексы.

Рэалізацыя гэтай праграмы, запэўніў губернатар, дазволіць выйсці на ўзровень 2012 года па пагалоўі свіней у рэгіёне. Ужо зараз мы вырабляем 25% ад агульнага аб’ёму свініны ў Беларусі і свае пазіцыі будзем умацоўваць.

Некалькі раз падымалася тэма экспарту гродзенскай прадукцыі. Вынікі тут шмат у чым залежаць ад кадраў, выказаў свае бачанне праблемы старшыня аблвыканкама. На жаль, есць яшчэ прадпрыемствы, дзе гэтую працу вядуць не вельмі падрыхтаваныя супрацоўнікі, у літаральным сэнсе дзве дзяўчынкі ў аддзеле прапануюць сваю прадукцыю па тэлефоне. Адпаведныя ў гэтых арганізацыях і вынікі. Сення трэба пісьменна і ўмела прасоўваць свой тавар на рынку, для гэтага есць маса інструментаў, іх трэба асвоіць і выкарыстоўваць, перакананы Уладзімір Краўцоў.

Там, дзе гэта робяць, ёсць і поспехі. У прыклад Уладзімір Васільевіч прывёў ААТ “Слоніммэбля”, якое наведаў нядаўна. Яны разумна дыверсіфікуюць экспарт, працуючы з двума буйнымі імпарцёрамі, Расіяй і Казахстанам. Цяпер, калі расійскія партнёры паменшылі попыт, слонімцы аператыўна перабудаваліся на Казахстан і не толькі не зменшылі, а наадварот нарасцілі пастаўкі.

Перспектыўная стратэгія распрацавана ў вобласці па прасоўванню нашай прадукцыі ў паўночна-заходні краіны Расіі наўпрост, са стварэннем уласных тавараправодных сетак. “Такія прыклады ў краіне ёсць, — заўважыў губернатар, — той жа “Савушкін прадукт” даўно працуе менавіта па такой схеме, без расійскіх пасрэднікаў. Мы таксама ідзём па гэтым шляху.

Адказаў губернатар і на пытанне, якое тычыцца перспектыў будаўніцтва ў галіне другога цукровага завода. Пакуль канкрэтных планаў на гэты конт няма. Сапраўды, у вобласці вырабляецца 2 мільёны тон цукровых буракоў, а перапрацоўваюцца ў Скідзелі 1 мільён тон. Аднак буракі пастаўляюцца на заводы ў суседнія рэгіёны, сыравінныя базы размеркаваны. Няпроста знайсці і новыя рынкі збыту цукру за мяжой.

На Скідзельскім цукровым у гэтым годзе будзе пабудавана фасовочная фабрыка, з’явіцца новае сховішча.

Адказваючы на пытанне аб сацыяльных новабудоўлях года, губернатар пералічыў асноўныя. Гэта школа і дзіцячы сад у Гродна, дзіцячы сад у пасёлку Мір, некалькі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. У Шчучыне да Дня беларускага пісьменства завершыцца рэканструкцыя Палаца Друцкіх-Любецкіх. У Гродне ў адноўлены будынак былой чыгуначнай бальніцы пераедзе скурна-венералагічны дыспансер.

Уладзімір Васільевіч паабяцаў уважліва разгледзець тэму добраўпарадкавання зонаў адпачынку на найбліжэйшых да Гродна вадаёмах. Напярэдадні сезону яна набывае асаблівую актуальнасць. Ён расказаў аб праграме добраўпарадкавання берагоў вадасховішча Гродзенскай ГЭС і звярнуў асаблівую увагу людзей на неабходнасць выканання мераў бяспекі пры адпачынку ля вады. Асабліва гэта датычыцца так званых “блакітных азёраў” у Ваўкавыскім раёне і кар’ера побач з абласным цэнтрам, дзе купанне вельмі небяспечна і катэгарычна забаронена.

У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалько, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Павел Скрабко.

А. КУДЗІНАЎ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *