Грамата ад міністра абароны

Падзеі

19 лютага напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і ўдзельнікаў штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва. Сярод іх – дзятлаўская раённая газета “Перамога”.

Грамату ў намінацыі “Асвятленне пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь” міністрам абароны генерал-маёрам А. Раўковым была ўручана галоўнаму рэдактару А. Кудзінаву.

Сёлетні творчы конкурс стаў рэкордным па колькасці ўдзельнікаў, было пададзена 96 заяў ад СМІ Беларусі, што на 15% больш, чым у папярэдніх конкурсных перыядах. Прычым былі прадстаўлены ўсе рэгіёны краіны, адзначыў старшыня журы, памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Аляксандр Гура.

Міністр абароны генерал-маёр Андрэй Раўкоў зазначыў, што падвядзенне вынікаў конкурсу праходзіць у год 70-годдзя Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, менавіта таму ў тэматыцы нашага конкурсу прысутнічаюць два ўзаемазвязаныя канцэптуальныя паняцці: ваеннае будаўніцтва і патрыятычнае выхаванне.

У сваёй прадмове міністр інфармацыі Лілія Ананіч падкрэсліла:
— Мы свята шануем традыцыі нашых бацькоў, будуем нашу суверэнную Беларусь, апіраючыся на памяць аб мінулым і ствараючы мірны сённяшні дзень. Сёння як ніколі запатрабавана сумленная і адказная журналістыка. Менавіта гэтыя крытэрыі з’яўляюцца асноватворнымі і галоўнымі пры асвятленні і такой важнай тэмы, як пытанні будаўніцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і патрыятызму.

А. КУДЗІНАЎ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *