«ЗА МІЛУЮ БЕЛАРУСЬ!»

Падзеі

З 11 па 14 лютага ў нашай краіне праходзіць ўсебеларуская акцыя грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» — «За мілую Беларусь!», прымеркаваная да Дня cвятога Валянціна.

Арганізатары мерапрыемства прапанавалі прыняць у ім удзел маладым людзям, у сэрцах якіх жыве любоў да родных і блізкіх, сяброў і знаёмых, да беларускага народа, куточка, дзе яны нарадзіліся і раслі, да Айчыны.

Удзельнікі акцыі вырабляюць чырвона-зялёныя папяровыя сэрцы-паштоўкі, пішуць на іх добрыя словы і пажаданні, віншуюць людзей са святам. У акцыю актыўна ўключыліся і маладыя жыхары Гродзеншчыны. А на Дзятлаўшчыне ўдзел у ёй прынялі члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Дварэцкай сярэдняй школы. Навучэнцы пад кіраўніцтвам настаўніцы працы Святланы Аляксееўны Вінцукевіч сваімі рукамі змайстравалі так званыя «Валянцінкі майму куміру». Гэта самаробныя дэкаратыўныя паштоўкі з пажаданнямі для невядомага адрасата. Праз Гродзенскі абласны камітэт ГА «БРСМ» на сустрэчы 13 лютага ў Цэнтральным камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі іх перадалі вядомым грамадскім дзеячам, палітыкам, тэлевядучым, спартсменам Беларусі.

А. ЧУРАЙ,
першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА «БРСМ»



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *