Аб выяўленых фактах скажэння статыстычнай справаздачнасці на прапрыемствах аграпрамысловага комплексу рэгіёна

Падзеі

У камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне дакладнасці дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, якая прадастаўляецца арганізацыямі вобласці.

За 2014 год захаванне парадку прадастаўлення даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці было праверана ў 29 арганізацыях, парушэнні ўстаноўлены ў 21.

Так, праверкай дакладнасці статыстычнай справаздачнасці формы 6-сг (сельгасработы) “Справаздача аб ходзе сельскагаспадарчых работ”, у СВК “Бердаўка-Агра” Лідскага раёна па стане на 1 жніўня 2014 года ўстаноўлена яе скажэнне. Па сенажы завышэнне склала 446 тон; па выкарыстанні зялёнай масы на корм жывёле дадзеныя справаздачы заніжаныя на 215 тон.

Праверкай дакладнасці статыстычнай справаздачнасці форма 12-ф (разлікі), месячная “Справаздача аб стане разлікаў па стане на 1 лістапада 2013 года” ў КСУП “Эліт-Агра Бальцінікі” Воранаўскага раёна выяўлена яе скажэнне: не адлюстравана сума пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці перад бюджэтам у суме 990 млн. рублёў.

У СВК “Агра-Ліпнішкі” Іўеўскага раёна праверкай справаздачы аб стане жывёлагадоўлі за студзень-красавік 2014 года ўстаноўлена, што дадзеныя па вытворчасці малака завышаны на 1349 цэнтнераў.

За дапушчаныя парушэнні заканадаўства Камітэтам дзяржаўнага кантролю вобласці ў 2014 годзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 17 чалавек на суму 50,9 млн. рублёў.

Камітэт дзяржаўнага кантроля Гродзенскай вобласці нагадвае, што прадастаўленне ўпаўнаважанай асобай, адказнай за складанне і падачу даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці органам дзяржаўнай статыстыкі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, цягне за сабой у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 23.18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да ста базавых велічыняў.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *