Набыла сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2014 года “Аб індэксацыі субсідуемых дзяржавай коштаў на газ прыродны, звадкаваны, тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння і ўнясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2014 года №1166”. Адпаведна з дадаткам 2 Пастановы, з 1 верасня 2014 года змяніліся тарыфы на электраэнергію.
1. Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, будзе аплачвацца:
* па аднаставачным тарыфе – 696,0 рубля за 1 кВт*гадз;
* па дыферэнцыяваным тарыфе па часавых перыядах:
— мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) – 487,1 рубля за 1 кВт*гадз;
— максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) – 1392,0 рубля за 1 кВт*гадз.
2. Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання не больш за 5 кВт будзе аплачвацца:
* у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) – 818,9 рубля за 1 кВт*гадз;
* у астатні час сутак – 2456,7 рубля за 1 кВт*гадз.
3. Электрычная энергія, за выключэннем згаданай у пунктах 1 і 2, будзе аплачвацца:
* па аднаставачным тарыфе – 818,9 рубля за 1 кВт*гадз;
* па дыферэнцыраваным тарыфе па часавых перыядах:
— мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) – 573,2 рубля за 1 кВт*гадз;
— максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) – 1637,8 рубля за 1 кВт*гадз.
Абаненты, якія перайшлі на аплату спажываемай электраэнергіі па дыферынцыяваным па часавых перыядах тарыфе, не ўдзельнічаюць у лімітаванні спажывання электраэнергіі. У выхадныя і святочныя дні тарыф за спажытую электраэнергію ўстаноўлены на ўзроўні тарыфа мінімальных нагрузак кругласутачна 522,1 рубля за 1 кВт*гадз.
Па пытаннях, звязаных з пераходам на разлік за спажытую электраэнергію па дыферэнцыяваных тарыфах па часавых перыядах, кансультацыю можна атрымаць у Дзятлаўскім раёне электрычных сетак па адрасе: г. Дзятлава, вул. Энергетычная, 7 або па тэлефонах: 2-13-93, 2-13-74, 2-71-65.
А. ЛІШЫК,
намеснік начальніка Дзятлаўскага РЭС