Categories: Падзеі

Прафсаюзы падвялі вынікі работы

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці ў межах тыдня прафсаюзнай культуры адбылося пашыранае пасяджэнне Савета Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, удзел у якім прынялі старшыні і актыў усіх прафсаюзных пярвічак Дзятлаўшчыны.

Запрошанымі гасцямі мерапрыемства сталі  старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік, дырэктар установы «Дырэкцыя па кіраванні ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі» Мікалай Мацюкевіч, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч, загадчыца аддзела арганізацыйна-масавай работы і інфармацыі Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вольга Дзюрдзь, старшыня Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, старшыня Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі.

На павестцы дня пасяджэння было падвесці вынікі прафсаюзнай работы ў раёне ў 2016 годзе і агучыць планы на будучы год, падрахункаваць здабыткі прафсаюзнага «Года культуры» ў Дзятлаўскім раёне.

З дакладам «Аб комплексе мер па рэалізацыі ў сістэме Федэрацыі прафсаюзаў асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь выступіў старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў. Андрэй Даміравіч нагадаў прысутным асноўныя падзеі і тэндэнцыі сёлетняй прафсаюзнай работы ў раёне ва ўсіх сферах жыцця працаўнікоў.

У ходзе пасяджэння былі ўзнагароджаны актыўныя члены прафсаюзаў Дзятлаўшчыны. Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік быў адзначаны высокай прафсаюзнай узнагародай — юбілейным медалём «110 гадоў прафсаюзнаму руху». Тыя, хто сёлета прымаў актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці раёна, атрымалі ад старшыні Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэя Сатарава граматы і каштоўныя падарункі.

Сустрэчу прадоўжыў святочны канцэрт, які для гледачоў падрыхтавалі ўдзельнікі раённага этапа конкурсу «Новыя імёны».

У гэты ж дзень абласныя прафсаюзныя інспектары правялі традыцыйныя прыёмы грамадзян у рэдакцыі газеты «Перамога» і школе №3 горада Дзятлава.

 

administrator

Recent Posts

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

4 часа ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

19 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

19 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

20 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

20 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

21 час ago