Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым святам – Днём работнікаў лесу!

Лес з’яўляецца адным з галоўных багаццяў беларускай зямлі. Ён – аснова экалагічнага дабрабыту і здароўя насельніцтва.

Дзякуючы працы работнікаў лясной гаспадаркі грамадзяне Беларусі могуць любавацца прыгажосцю прыроды і карыстацца яе дарамі. Ваш уклад у справу зберажэння лесу і прымнажэння лясных багаццяў цяжка пераацаніць, бо вы захоўваеце нацыянальны набытак нашай краіны для будучых пакаленняў. За гэта вы па праву заслугоўваеце шчырую ўдзячнасць людзей.

Сваёй высакароднай працай вы захоўваеце і памнажаеце лясныя багацці Дзятлаўшчыны, садзейнічаеце іх рацыянальнаму выкарыстанню і ўзнаўленню. Шматгадовы вопыт і аўтарытэт дазваляюць вам паспяхова вырашаць любыя вытворчыя пытанні, уносячы сваёй працай немалы ўклад у развіццё лясной прамысловасці.

Жадаем усім работнікам і ветэранам  лясной гаспадаркі здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации