Па пытаннях абароны правоў спажыўцоў тлумачэнне дала галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама Алена Юшкевіч.

За 2019 год Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам складзены два іскі па пытаннях абароны правоў спажыўцоў, а менавіта, аказанне няякасных бытавых паслуг насельніцтву. Іскі былі накіраваны ў суд горада Дзятлава, адзін з якіх быў задаволены, а па другім – бакі прымірыліся ў час правядзення судовага працэсу.

Па пытаннях абароны правоў спажыўцоў можна звяртацца да спецыялістаў Дзятлаўскага райвыканкама: 231471, Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, горад Дзятлава, вуліца Леніна, 18. Электронны адрас: isp@dyatlovo.gov.by.

Вам дапамогуць у дасудовым урэгуляванні спрэчак у сферы:

– адукацыйных паслуг (Н. С. Белаус, начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, тэл. (8-01563)2-14-58, 2-15-58);

– турыстычных паслуг (Д. К. Ёда, галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама, тэл. +375-29-6213941);

– архітэктуры і будаўніцтва, работ (паслуг) па рамонце жылых і нежылых памяшканняў, у тым ліку ўстаноўка дзвярэй, вокнаў (В. В. Лашко, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, тэл. (8-01563)6-01-70);

– жыллёва-камунальных паслуг, паслуг транспарту і сувязі (В. М. Мудры, намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, тэл. (8-01563)6-12-60);

– гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг (А. І. Юшкевіч, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама, тэл. (8-01563)2-25-19).

Судовае ўрэгуляванне спрэчак (В. У. Максімава, начальнік аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў Дзятлаўскага райвыканкама, тэл. (8-01563)6-12-89.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

Похожие публикации