У памяці – горыч вайны (+відэа)

На Дзятлаўшчыне ў рамках Года гістарычнай памяці прайшоў велапрабег “Ад помніка да помніка”.

У ім прынялі ўдзел члены працоўных калектываў арганізацый і ўстановаў раёна, прадстаўнікі прафсаюзаў і грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы школ – усяго каля ста веласіпедыстаў. Стартавалі на стадыёне “Колас”, а фінішавалі каля магазіна “Санта” ў Дзятлаве. Праехалі каля дзесяці кіламетраў. Наведалі абеліск Славы, брацкія магілы ў гарадскім парку, лясным масіве недалёка ад Дзятлава па дарозе на вёску Курпяшы, ва ўрочышчы “Цагельня”, дзе ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі вянкі. Таксама велапрабег суправаджаўся кароткімі экскурсіямі. Аб кожным з памятных месцаў, дзе спынялася група, расказвала старшы навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык.

Удзельнікі велапрабегу падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Алена Хрышчановіч, бібліятэкар аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Дзятлаўскай раённай бібліятэкі:

– Гэта мой першы велапрабег. Прыемна, што сённяшні веламаршрут праходзіў праз памятныя мясціны нашага раёна. Увесь шлях праехалі адной згуртаванай групай. Радуе, што былі не толькі дарослыя, але і дзеці – падрастаючаму пакаленню неабходна ведаць, якой цаной нашым продкам дасталася Вялікая Перамога. Усе разам мы ўшанавалі памяць землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, таксама даведаліся ад экскурсавода штосьці новае аб кожным з мемарыялаў. Падзеі мінулага ніколі нельга забываць, трэба заўсёды памятаць пра тых, хто падарыў нам мірную будучыню.

Ганна Талкун, навучэнка 11 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава:

– Некаторыя памятныя аб’екты наведала ўпершыню. Такія мерапрыемствы заўсёды кранаюць за душу, яны не праходзяць бясследна. Я буду памятаць пра сваіх землякоў, дзякуючы якім жыхары Дзятлаўшчыны сустрэлі ўжо 77 мірную вясну. Раскажу пра веламаршрут сябрам, чаму б ім таксама не праехаць яго і больш даведацца аб гістарычным мінулым роднага краю.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

3 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

3 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

18 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago