Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята з’яўляецца сімвалам свабоды і адзінства беларускага народа, патрыятычнага яднання, стабільнасці нашай грамадзянскай супольнасці, пераемнасці пакаленняў і павагі традыцый.

Галоўныя сімвалы краіны ўвасабляюць суверэнітэт нашай краіны, адлюстроўваюць лепшыя духоўныя і маральныя рысы беларускага народа, уяўляюць багатую гісторыю і традыцыі нашай Айчыны. Іх шануюць як родны дом і звычаі, імі ганарацца як сваёй нацыяй і слаўнай гісторыяй.

Адносячыся з павагай да дзяржаўнай сімволікі, мы аддаём даніну павагі неацэнным заваёвам нашых продкаў, якія на палях бітваў і ў мірнай працы адстаялі права годна жыць і працаваць на сваёй зямлі.

Няхай гэтае свята яшчэ мацней аб’яднае ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за сваю краіну і гатоўнасць самааддана працаваць дзеля росквіту Радзімы.

Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, творчай стваральнай працы ў імя квітнення Беларусі!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации