Аздараўленчы лагер “Эрудыт” гімназіі № 1 горада Дзятлава – цудоўнае месца для адпачынку.
Яго чарговая змена “Зімовы калейдаскоп” складалася з сямі тэматычных дзён: “Сустрэча сяброў”, “Адкрыццё талентаў”, “Бяспека”, “Спорт”, “Добрыя манеры”, “Казкі і загадкі”, “У коле сяброў”.
За час яе адпачывальнікі лагера пабывалі на інтэрактыўнай экскурсіі ў музеі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, у аграсядзібе “Каля дуба”, гімназічным музеі, раённым аддзеле Дэпартамента аховы.
Самай яркай і займальнай была экскурсія ў горад Ліду ў клуб “Палярыс”, дзе гімназісты прынялі ўдзел у спартыўна-стратэгічнай гульні і атрымалі шмат добрых уражанняў і пазітыўных эмоцый.
Акрамя гэтага, для хлопчыкаў і дзяўчынак арганізоўвалі забаўляльныя мерапрыемствы на базе гімназіі. Штодзень адпачывальнікі “Эрудыта” ўдзельнічалі ў спартыўных, музычных, творчых, інтэлектуальных конкурсах.
Спадзяёмся, усё гэта дапамагло навучэнцам назапасіць сілаў і энергіі для паспяховай вучобы ў наступнай чвэрці.
Юлія ВАЛЧКЕВІЧ,
старшы выхавальнік аздараўленчага лагера “Эрудыт” гімназіі № 1 горада Дзятлава
Фота з адкрытых крыніц
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga