Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў у Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт для тых, хто штодня выконвае важную задачу: ратуе жыцці людзей, стаіць на варце іх здароўя.
Павіншаваў медыцынскіх работнікаў Дзятлаўшчыны старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:
– Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Дзятлаўскага раёна. Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам. Гэты дзень – яшчэ адна нагода выказаць словы ўдзячнасці прадстаўнікам высакароднай прафесіі, якія не на словах, а на справе дэманструюць лепшыя якасці душы чалавека: бескарыслівасць, міласэрнасць, самааддачу. Тут не можа быць выпадковых людзей, гэта праца па прызванні. Яна па плячы толькі абраным, тым, хто цалкам аддае сябе клопату пра іншых. Ваша дзейнасць – гэта служэнне ў імя і на карысць людзей. Вы самааддана ахоўваеце самыя вялікія каштоўнасці, падараваныя чалавеку – жыццё і здароўе. Асаблівая ўдзячнасць ветэранам галіны. Ваш вопыт і адданасць прафесіі выклікаюць захапленне і павагу. На вашым прыкладзе выхоўваецца новае, годнае пакаленне работнікаў аховы здароўя. Хачу выказаць вам словы падзякі за вашу шматгадовую нястомную працу, чулае сэрца, здольнасць саграваць тых, хто мае патрэбу ў цяпле і дапамозе. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця, упэўненасці ў заўтрашнім дні, далейшых поспехаў у вашай такой неабходнай справе.
Аляксандр Станіслававіч уручыў ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў узнагароды за плённую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя:
Ганаровую грамату Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта:
— Вользе Юч, доктару-рэнтгенолагу (загадчыцы рэнтгенаўскага кабінета);
— Аксане Дзянісік, галоўнаму бухгалтару;
Падзячны ліст старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта:
— Марыне Дзямідавай, медыцынскай сястры агульнай практыкі аддзялення доктара агульнай практыкі паліклінікі;
— Святлане Бадурбекавай, сястры-гаспадыні паліклінікі Новаяльнянскай гарадской бальніцы;
— Марыне Радзіеўскай, медыцынскай сястры афтальмалагічнага кабінета паліклінікі;
Ганаровую грамату Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў:
— Ліліі Курачка, доктару стаматолагу-тэрапеўту стаматалагічнага аддзялення;
— Ірыне Лазаравай, медыцынскай сястры тэрапеўтычнага аддзялення № 1;
Падзячны ліст Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў:
— Станіславе Аблажэй, спецыялісту па арганізацыі закупак;
— Але Клімко, рентгеналабаранту рэнтгенаўскага кабінета.
Галоўны доктар райбальніцы Алег Анцух павіншаваў калегаў са святам, падзякаваў за работу і пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Алег Іванавіч узнагародзіў Ганаровай граматай упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Жанну Рацько, доктара-трансфузіёлага кабінета трансфузіялогіі; Падзякай начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Марыну Маліка, медыцынскую сястру па фізіятэрапіі (старшую) аддзялення медыцынскай рэабілітацыі і аднаўленчага лячэння.
Да віншаванняў медыкаў далучыўся намеснік старшыні райвыканкама, старшыня грамадскага аб’яднання РГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч:
– На вашых плячах ляжыць вялікая адказнасць, а работа патрабуе высокай кампетэнтнасці, адданасці абранай справе, цярпення і міласэрнасці. І гэтыя ўмелыя рукі кожны дзень робяць дабро, а часам – сапраўдныя цуды. Прыміце самую шчырую падзяку за ваш высокі прафесіяналізм, вернасць абранай справе, цярпенне і міласэрнасць, за ўменне прымаць ключавыя, жыццёва важныя рашэнні і аператыўна дзейнічаць у самых складаных сітуацыях.
Падарункі ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Станіслававіч уручыў Наталлі Карпенка, доктару агульнай практыкі (загадчыцы Дварэцкай амбулаторыі); Алене Мацкевіч, загадчыцы-медыцынскай сястры Руда-Яварскага ФАПа; Тэрэсе Плошчанка, акушэрцы Парэцкай амбулаторыі; Маі Бурба, медыцынскай сястры кабінета ўльтрагукавой дыягностыкі.
Пазітыўных эмоцый медыкам дадалі работнікі раённай культуры і эстрадны спявак Сяргей Славянскі.
Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga