Лета-2023. Сяброўскія баталіі

Важнае Грамадства

У першы дзень летніх канікулаў на школьным стадыёне аграгарадка Дварэц сустрэліся ў сяброўскім матчы па футболе зборныя каманды 7-8 класаў Дварэцкай і Новаяльнянскай сярэдніх школ.

Баталіі выдаліся гарачымі. Кожны з удзельнікаў стараўся ўнесці сваю долю ў перамогу. Фартуна аказалася на баку школьнікаў з Наваельні.

Шчаслівая краіна Дзяцінства

Актыўна і весела сустрэлі лета выхаванцы Казлоўшчынскага дзіцячага сада.  Яно распачалося шматлікімі мерапрыемствамі і шчаслівымі ўсмешкамі. А выкананне калектыўнай работы “Яркія далонькі” дабавіла яскравасці і святочнага настрою.