Пасля падвядзення вынікаў і ўзнагароджання сем’яў-пераможцаў праграму фестывалю прадоўжыў канцэрт Ігара Аксюты і Святланы Шыманскай у суправаджэнні шоу-балета “Danceway”.
Прыспеў час крыху адпачыць і атрымаць асалоду ад выступлення артыстаў.
Пасля кароткай перадышкі далучыцца да цікавага інтэрактыўнага прадстаўлення “Яркае свята для ўсіх” малечу і дарослых заклікалі роставыя лялькі ўзорнай студыі.
Затым “У коле сям’і і сяброў” свой вялікі святочны канцэрт пад заслону “Зецельскага фэсту” правялі калектывы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці.
З важкім багажом уражанняў і добрага настрою, крыху стомленыя госці фестывалю паспяшаліся дамоў.
Ірына СТЫРНІК