У Хвінявіцкай сярэдняй школе для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце прайшоў раённы семінар на актуальную тэму: “Асаблівасці ўзаемадзеяння сацыяльна-педагагічнага цэнтра і ўстановаў адукацыі па стварэнні псіхалагічна бяспечнага асяроддзя”.
Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Алена Гарановіч акцэнтавала ўвагу на важнасці псіхалагічнай бяспекі і культуры адукацыйнага асяроддзя, неабходнасці правядзення мерапрыемстваў, скіраваных на ліквідацыю псіхалагічнага гвалту, фарміравання сацыяльна-псіхалагічнай кампетэнтнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Намеснікі кіраўнікоў Хвінявіцкай сярэдняй школы Таццяна Санцэвіч і сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кацярына Ляўкевіч падзяліліся вопытам ўзаемадзеяння спецыялістаў сваіх установаў па сацыяльна-педагагічнай падтрымцы і аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім.
Сацыяльны педагог СПЦ горада Дзятлава Марына Сербін для павышэння прафесійнага ўзроўню педагогаў арганізавала метадычную экспрэс-коўчынг-сесію “Прафілактыка дэвіянтных паводзінаў дзяцей: ведаю, умею, дзялюся вопытам”, расставіла акцэнты ў арганізацыі прафілактычнай работы з непаўналетнімі.
Праграму семінара прадоўжыла работа дыялогавай пляцоўкі “Віртуальнасць і рэальнасць: як не стаць ахвярай маніпулятараў”, актыўнымі ўдзельнікамі якой былі навучэнцы школы, а ў якасці эксперта выступіў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч.
Педагог-псіхолаг Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Таццяна Шундрык правяла трэнінг “Мы ўмеем размаўляць” па развіцці камунікатыўных здольнасцяў падлеткаў, якія вучыліся выказваць свае думкі і пачуцці ў калектыве.
Напрыканцы сустрэчы з удзельнікамі семінара праведзена тэставанне, па выніках якога выпрацаваны метадычныя рэкамендацыі для ўдасканалення работы па арганізацыі бяспечнага асяроддзя для школьнікаў.
Вольга ЛАМАКА,
загадчыца аддзела СПЦ горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga