14 красавіка Дзятлаўскі раён сустрэў ужо 5-ю бізнес-прыёмную.
У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці юрыдычныя асобы і прыватныя прадпрымальнікі, а таксама тыя, хто толькі збіраецца пачаць сваю справу, мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні, агучыць праблемы і прапановы спецыялістам землеўпарадкавальнай, пажарнай, падатковай, эпідэміялагічнай і іншых службаў і ведамстваў вобласці і раёна.
Праект “Адкрытая прыёмная для бізнесу” распрацаваны для павышэння ўзроўню інфармаванасці прадпрымальніцкай супольнасці Гродзеншчыны. Дарэчы, менавіта Дзятлаўшчына ў 2019 годзе стала пляцоўкай для яго пілотнага старту. Як пацвердзіла практыка, такі фармат узаемадзеяння сапраўды зручны, бо ўсё побач, даступна, адразу на адной пляцоўцы можна сустрэцца са спецыялістамі розных службаў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga