Кацярына Хілімончык: “Партыя “Белая Русь” стане правадніком паміж грамадствам і ўладай”

Грамадства Свежыя навіны

Праект праграмы палітычнай партыі “Белая Русь” апублікаваны і вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Згодна з ім, мяркуецца, што партыя павінна стаць сувязным звяном паміж людзьмі, грамадствам і ўладай. Сваімі думкамі наконт значнасці яе для краіны дзеляцца нашы землякі.

Кацярына Хілімончык, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”:

– Зразумела, што функцыі грамадскай арганізацыі і палітычнай партыі адрозніваюцца. Калі грамадскае аб’яднанне ў большай меры заклікана рэалізоўваць гуманітарныя і сацыяльныя праекты, то палітычная партыя ўжо мае на ўвазе барацьбу за ўладу, удзел у выбарчых кампаніях, прапанову для органаў дзяржаўнай улады тых ці іншых ідэалагічных арыенціраў для прыняцця правільных дзяржаўных рашэнняў. У гэтым сэнсе важным будзе менавіта ўдзел партыі ў палітычным жыцці краіны, адстойванне інтарэсаў людзей на парламенцкім узроўні, бо, каб вырашыць пэўную праблему заканадаўча, найперш трэба даведацца, якія пытанні хвалююць людзей, якім шляхам беларусам хочацца ісці далей, якую краіну будаваць.

Разам з тым усе мы разумеем, што партыя “Белая Русь” зойме цэнтральную пазіцыю ў нашай дзяржаве, а гэта значыць, будзе падтрымліваць нацыянальныя каштоўнасці, моцную прэзідэнцкую рэспубліку, усе сацыяльныя дасягненні, якія ў нас ёсць і якімі мы ганарымся. У партыю будуць уваходзіць розныя людзі, вопытныя, эрудзіраваныя, цікавыя, тыя, хто з’яўляецца лідарам меркаванняў у сваіх арганізацыях, прадпрыемствах, грамадскіх аб’яднаннях. Гэта дапаможа наладзіць прамыя кантакты паміж простымі грамадзянамі рэспублікі, жыхарамі розных рэгіёнаў і мясцовасцяў і прадстаўнікамі партыі “Белая Русь”, а значыць, дазволіць у самыя кароткія тэрміны данесці праблемы і пытанні, якія ўзнікаюць у беларусаў, паспрыяць іх шырокаму грамадзянскаму абмеркаванню і найбольш хуткай рэалізацыі. Партыя стане своеасаблівым правадніком важнай канструкцыйнай інфармацыі паміж грамадствам і ўладай, таму будзе скіравана на павышэнне нашага дабрабыту і развіццё Беларусі.

Лічу, што ідэя партыйнага будаўніцтва напрамую закранае моладзь, паколькі звязана з будучыняй, з нашым далейшым жыццём. Спадзяюся, маладыя людзі праявяць актыўнасць, паўдзельнічаюць у зборы меркаванняў, бо вельмі важна ведаць пазіцыі людзей з розных рэгіёнаў, прадстаўнікоў розных сацыяльных груп і прафесій для таго, каб галоўныя палажэнні, якія хвалююць беларусаў, і моладзь не выключэнне, былі адлюстраваны ў праграме партыі “Белая Русь”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: