Грамадства і дзяржава павінны быць адзінымі

Важнае Грамадства

Член раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі  Станіслаў Фабішэўскі:

–  Цалкам падтрымліваю ідэю стварэння новай палітычнай партыі і згодны ў гэтым са старшынёй РГА “Белая Русь” Алегам Раманавым, які кажа, што нам патрэбна сіла, якая будзе надзейнай апорай беларускай дзяржавы і яе лідара – Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка неаднойчы называў прафсаюзы народнай партыяй, але ў прафсаюзаў крыху іншая функцыя.

Наша краіна сёння знаходзіцца ў сітуацыі выкліку з боку знешніх сіл. Беларускае грамадства і дзяржава павінны быць адзінымі і арганізаванымі, нацэленымі на абарону сваёй краіны і нацыянальных інтарэсаў. Мяркуецца, што новая партыя кансалідуе прыхільнікаў нашай дзяржавы, яе стварэнне прадыктавана часам. Мы на сваім вопыце ў 2020 годзе зразумелі слушнасць выказвання, што калі ты не займаешся палітыкай, то палітыка зоймецца табой. Створаная партыя будзе выражаць інтарэсы беларускага народа ў цэлым і прадстаўляць ідэалогію беларускай дзяржаўнасці, якая выражана ў Канстытуцыі і шэрагу ідэйных дакументаў.

Мне імпануюць тэзісы праграмы партыі “Белая Русь”, якія закранаюць усе ключавыя аспекты жыцця беларусаў – працоўную занятасць, пенсійнае забеспячэнне, прыватны бізнес і дзяржсектар, падтрыманне ўстойлівасці беларускага рубля, дзяржаўны лад і сямейныя каштоўнасці, рэлігіі. Нарэшце, захаванне і развіццё роднай мовы і самабытнай беларускай культуры як вельмі важнае для нашай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.

Праект партыі дэманструе грамадству, што ёсць тая сіла, якая можа прадставіць інтарэсы людзей, якія хочуць стабільнасці, упэўненасці ў сваім жыцці не на адзін дзень наперад.

Наталля АВЯРЧУК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: