Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб затрыманні ў Беларусі тэрарыста ўкраінскіх спецслужбаў, а таксама яго памочнікаў, якія маюць дачыненне да спробы дыверсіі ў адносінах да самалёта А-50 на аэрадроме Мачулішчы.
Тэма шырока абмяркоўваецца ў сродках масавай інфармацыі. Свае думкі на гэты конт выказваюць і дзятлаўчане.
Аляксандр Бараноўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў:
– Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка – вопытны і мудры палітык, толькі дзякуючы яго вопыту і правільным стратэгічным рашэнням у нашай краіне захоўваюцца бяспека, мір і спакой, нягледзячы на сітуацыю, якая складваецца ў свеце і каля беларускіх граніц. Таму я падтрымліваю ўсе яго рашэнні.
На жаль, як нярэдка паўтарае Аляксандр Рыгоравіч у сваіх выступленнях і зваротах да беларускага народа, “Спакойна жыць нам не дадуць”. Пацвярджэнне таму – інцыдэнт на аэрадроме ў Мачулішчах і затрыманне на беларускай тэрыторыі ўкраінскага тэрарыста і яго памагатых.
З павагай адношуся да выказвання беларускага лідара аб захаванні міру і стабільнасці на нашай зямлі: “Нацыянальная бяспека, бяспека грамадзян – самае галоўнае. Калі ў нас нехта спрабуе тэракты ўчыняць, экстрэмізм, забіваць людзей, узрываць – ніякіх размоваў з гэтымі людзьмі ніколі не будзе. Яны будуць знішчацца. З тэрарыстамі няма размоваў. Іх пакаранне спасцігне паўсюль, дзе б яны ні былі. Гэта нашы нацыянальныя інтарэсы”.
Цяпер па інцыдэнце ў Мачулішчах ідуць разбіральніцтвы, працуюць і вясвятляюць усе дэталі нашы спецыяльныя і сілавыя ведамствы, пра новыя падрабязнасці беларусам аператыўна расказваюць у эфіры нацыянальнага тэлебачання і праз сродкі масавай інфармацыі. Упэўнены, што гэтаму здарэнню ў свой час будзе дадзена правільная прававая ацэнка згодна з Канстытуцыяй і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Звычайным беларусам не трэба баяцца – яны пад надзейнай абаронай дзяржавы, аднак і расслабляцца не варта. Для таго каб у нашай рэспубліцы і надалей панавалі мір і спакой, мы павінны старанна працаваць кожны на сваім месцы, любіць сваю Радзіму і рабіць усё, што ад нас залежыць, каб яна развівалася і працвітала.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga