З піянерамі і валанцёрскім клубам “Мы разам”

Важнае Грамадства

Набліжаецца да завяршэння дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”, ініцыіраваная Прэзідэнтам, і арганізаваная двума міністэрствамі – Мінадукацыі і Мінпрацы і сацабароны пры падтрымцы моладзевых грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ” і “БРПА”.

Як у ёй удзельнічаюць маладыя дзятлаўчане і іх педагогі, расказала старшыня раённага савета ГА “БРПА”, каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” Ірына Мішчанка:

– Каб марафон добрых спраў у нашым раёне прайшоў як мага актыўней і ўключыў у сябе пабольш удзельнікаў, у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” мы прапанавалі ўстановам адукацыі далучыцца да раённай тэматычнай чатырохдзёнкі “Цімураваланцёры Дзятлаўшчыны: з паклонам і любоўю”, якая праходзіць з 10 па 13 студзеня. Стартавала яна ў аўторак невялікай рэкламнай акцыяй ад кіраўнікоў школьных цімураваланцёрскіх атрадаў, якія на сайтах сваіх установаў, у сацыяльных сетках і групах размяшчалі адпаведныя прэс-рэлізы і інфармацыю. У гэты ж дзень на базе Хвінявіцкай сярэдняй школы мясцовыя піянеры, валанцёры, члены ГА “БРСМ” паўдзельнічалі ў круглым стале з запрашэннем педагогаў-ветэранаў “Дружна разам”.

У сераду, каб “Ад усёй душы” падарыць святочны настрой, пачаўся віншавальны трэйсер “Насустрач Старому Новаму году” з вырабам і ўручэннем віншавальных паштовак настаўнікам-пенсіянерам, ветэранам працы, вязням Вялікай Айчыннай вайны, са стварэннем і размяшчэннем у сацыяльных сетках відэа-віншаванняў.

Серада ў нас праходзіць “Пад знакам дабра і надзеі”. Валанцёры клуба “Мы разам”, ГА “БРСМ” і школьныя цімураўскія атрады паўдзельнічаюць у працоўных флэш-акцыях і дэсантах, акажуць дапамогу сваім падшэфным “залатога ўзросту”. Адбылося і сумеснае з ГА “БРСМ” і сацыяльнай службай раёна выязное мерапрыемства на базе бальніцы сястрынскага догляду аграгарадка Гезгалы.

Завершыць раённую тэматычную чатырохдзёнку брыфінг “Пакаленні разам” з запрашэннем ветэранаў піянерскага і камсамольскага руху, якія разам з актывістамі ГА “БРСМ” і ГА “БРПА”, цімураўцамі, валанцёрамі, дэпутатамі моладзевага парламента гарадскіх установаў адукацыі падвядуць вынікі чатырохдзёнкі і акцыі “Ад усёй душы”, выкажуць свае прапановы і пажаданні, раскажуць, як раней ладзіліся такія ж добрыя справы. Мяркую, наш брыфінг стане той пляцоўкай, дзе моладзь пачарпне для сябе карысны вопыт, а ветэраны зноў акунуцца ў атмасферу актыўнасці, творчых спраў, новых ідэй, атрымаюць зарад бадзёрасці, дабра, аптымізму.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga